Добрачынная імпрэза

13 красавіка 2023 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася экскурсія па мастацка-дакументальнай выставе “Адам Багдановіч. Мае ўспаміны” для пастаяльцаў “Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў”.

Выстава прысвечана да 160-годдзя Адама Багдановіча, бацькі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Падчас выставы наведвальнікі пазнаёміліся з успамінамі А.Я. Багдановіча, прысвечанымі Халопенічам, яго малой радзіме, бацькам і іх родным, калегам па партыі “Народная Воля” і сябрам.

На выставе таксама прадстаўлены матэрыялы аб успамінах пра рускага пісьменніка Максіма Горкага і опернага спявака Фёдара Шаляпіна, з якімі Адам Ягоравіч меў сяброўскія зносіны. Горкі і Багдановіч нават парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах Волжыных.

Напрыканцы экскурсіі пастаяльцам Дома-інтэрната былі паказаны батлеечныя спектаклі.

Супрацоўніцтва будзе працягвацца!

460