Тэлесюжэт, прысвечаны «Вянку» Максіма Багдановіча

Працягваецца выставачны праект «Вянок “Вянкоў”», прысвечаны 110-годдзю кнігі вершаў Максіма Багдановіча.

З 23 красавіка 2023 года можна ўбачыць чарговы арыгінальны зборнік М.Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913 год). Кніга захоўваецца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, яна ўпершыню пакінула родныя сцены і пакуль змяшчае шмат таямніц.

У тэлевізійным сюжэце супрацоўнікі музея раскрываюць толькі некаторыя сакрэты, звязаныя з гэтай кнігай. Словы ўдзячнасці сябру музея, тэлежурналісту канала АНТ Аляксандру Мацясу за ўвагу да нашага выставачнага праекта.

Кніга Максіма Багдановіча “Вянок” будзе экспанавацца да 22 мая 2023 года, чакаем вас у музеі!

https://ont.by/news/v-minskom-muzee-bogdanovicha-predstavili-samyj-maloizuchennyj-ekzemplyar-edinstvennogo-prizhiznennogo-sbornika-stihov

464