Творчы конкурс

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

запрашае прыняць удзел у творчым конкурсе

Ах словы, чароўныя словы…”,

прысвечаным 110-годдзю зборніка вершаў

Максіма Багдановіча “Вянок”.

Узрост удзельнікаў – 14-18 гадоў.

Намінацыі:

  • “Паэзія”;
  • “Проза”;
  • “Пераклад”;
  • “Крытыка”.

Прымаюцца літаратурныя творы: вершы, апавяданні, эсэ, пераклады, крытычныя артыкулы, кніжныя агляды і водгукі (аб’ём – да 3 лістоў).

Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за 1 (адну) творчую заяўку ў кожнай намінацыі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня 2023 года.

Узнагароджванне пераможцаў – 29 ліпеня 2023 года.

Партнёры конкурсу – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Палажэнне аб конкурсе (спасылка):

http://bellitmuseum.by/wp-content/uploads/2023/04/palazhenne-ab-tvorchym-konkurse-ah-slovy-charounyya-slovy.pdf

Заяўкі і творчыя работы з пазнакай “Конкурс” дасылайце на электронны адрас: maksimbagdanovich@gmail.com.

Тэл. для даведак: +375 (17) 363 07 61, 355 22 95.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

537