Мінск — любоў мая!

Прэс-рэліз інтэрактыўнай праграмы
“Мінск – любоў мая!”
3 ліпеня 2023 года, а 11-й гадзіне

“Мінск – любоў мая!” – такія словы кажуць многія з беларусаў, незалежна ад таго, з’яўляюцца яны сталічнымі жыхарамі альбо толькі зрэдку наведваюць горад.

“Мінск – любоў мая!” – напэўна, так бы мог сказаць паэт Максім Багдановіч, бо менавіта тут ён з’явіўся на свет і ў гэты ж горад ён вярнуўся ў 1916 годзе.

Прапануем бліжэй пазнаёміцца з Мінскам Максіма Багдановіча, паспрабаваць разам адшукаць архітэктурныя перлінкі горада і яго адметныя месцы.

У праграме:

  • знаёмства з экспазіцыяй Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
  • віктарына “(Не)знаёмы Мінск”;
  • майстар-клас па вырабе паштоўкі “Прывітанне з Мінска”.

Уваход вольны.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 355 22 95 maksimbagdanovich@gmail.com

584