Выстава «Вянок „Вянкоў“». Частка 6. Мы — у эфіры!

Працягваем святкаванне 110-годдзя зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. У межах выставачнага праекта «Вянок “Вянкоў”» прэзентуем кнігу са збораў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кніга належала Людміле Іванаўне Краскоўскай, дзеячу беларускай і славацкай культуры, і здзейсніла за сваё жыццё шмат падарожжаў.

“Вянок” Людмілы Краскоўскай і іншыя матэрыялы, звязаныя з гэтай незвычайнай асобай, можна ўбачыць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча да 22 ліпеня.

Шчырыя словы ўдзячнасці тэлежурналісту канала АНТ Аляксандру Мацясу за ўвагу да музейнага выставачнага праекта.

https://ont.by/news/110-letnij-vyanok-maksima-bogdanovicha-popal-v-minsk...

791