Артыкул «Бальнік Багдановіча»

Супрацоўнікі музея працягваюць пошукі артэфактаў, звязаных з Максімам Багдановічам. Пры дапамозе валанцёраў-сяброў музей атрымаў электронныя копіі дакументаў з розных расійскіх архіваў.

Дакументы распавядаюць пра Максіма-гімназіста, яго вучобу, паводзіны, выпускныя экзамены, дазваляюць адчуць атмасферу, у якой жыў і вучыўся геній беларускай літаратуры.

Пра знаходкі і цікавыя факты распавядае артыкул Ірыны Мышкавец “Бальнік Багдановіча”. Кропку ў аповедзе музейныя супрацоўнікі не ставяць, бо пошукавая і даследчая праца працягваецца.

https://zviazda.by/be/news/20230629/1688043644-ci-zahavalisya-balnik-i-atestat-maksima-bagdanovicha

458