Падарункі для музея

Літаратурны музей Максіма Багдановіча з’яўляецца цэнтрам па зборы, захаванні і прэзентацыі асабістай і творчай спадчыны генія беларускай літаратуры. Супрацоўнікі музея імкнуцца збіраць усе выданні, прысвечаныя М.Багдановічу, тым ці іншым аспектам яго творчасці.

Днямі музей атрымаў падарунак з Наваполацка ад пісьменніка, даследчыка Анатоля Паўлавіча Бясперстых. Гэта выданні “Слоўнік эпітэтаў Максіма Багдановіча (паэзія)” (Наваполацк, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, 2021 год) і «Словарь эпитетов Максима Богдановича» (Выпуск 1. Стихи на русском языке) (Наваполацк, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, 2018 год).

Супрацоўнікі музея М.Багдановіча выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці Анатолю Паўлавічу Бясперстых за падарунак – слоўнікі эпітэтаў. Мы спадзяемся, што праца над багатай творчай спадчынай Максіма Адамавіча будзе працягвацца.

568