Госці з Расіі

24 ліпеня супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прымалі замежных гасцей. Да нас завіталі Алена Агафонава, загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея М. Горкага (Ніжні Ноўгарад) і Рыма Абызава, дырэктар музея Янкі Купалы (Пячышчы, Татарыя).

Яны прымалі ўдзел у Свяце паэзіі і песні арганізаваным Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, але не маглі не завітаць да нас. Як вядома, у Ніжнім Ноўгарадзе Максім Багдановіч пражыў 12 гадоў, тут пачалася яго літаратурная біяграфія. Па ўспамінах бацькі Адама Багдановіча, яны часта падарожнічалі па Волзе, былі ў Казані.

Таму зразумела, што знайшлося шмат цікавых тэм для абмеркавання з расійскімі калегамі, у тым ліку аб правядзенні сумесных пошукаў творчай спадчыны М. Багдановіча, удзеле ў канферэнцыях, арганізацыі сумесных выставачных праектаў.

А яшчэ мы чакаем ад ніжагародскіх калег з музея Максіма Горкага больш падрабязнай інфармацыі пра арыгінальны зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” 1913 года.

Каб потым падзяліцца з вамі!

450