Выстава «Вянок „Вянкоў“»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прэзентуе новую частку праекта «Вянок “Вянкоў”» і запрашае пазнаёміцца з арыгінальнай кнігай з нашых фондаў.

Музей з’яўляецца ўладальнікам шасці арыгінальных зборнікаў вершаў “Вянок” (Вільня, 1913). У частцы 7 выставачнага праекта прымае ўдзел кніга, якая належала вядомаму беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку Уладзіміру Дубоўку.

Уладзімір Дубоўка з’яўляецца адным з самых яркіх паслядоўнікаў паэта Максіма Багдановіча. Акрамя таго, разам з Андрэем Александровічам і Анатолем Ажгірэем у 1924 годзе адшукаў магілу паэта ў Ялце.

Шчырыя словы ўдзячнасці Аляксандру Мацясу, журналісту канала АНТ, за ўвагу да музейнага праекта. Па спасылцы сюжэт, прысвечаны “Вянку”:

https://ont.by/news/ekzemplyar-vyanka-bogdanovicha-raskryli-v-ego-muzee-v-minske

494