Куратарская экскурсія

1 лістапада 2023 года споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння Івана Замоціна (1873-1942), вядомага даследчыка беларускай і рускай літаратуры, выкладчыка БДУ і іншых вышэйшых навучальных устаноў, доктара навук і акадэміка АН БССР.

З нагоды юбілею супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча арганізавалі дакументальную выставу “Іван Замоцін. Адзін з першых” і запрасілі гасцей на куратарскую экскурсію.

Вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец пазнаёміла з біяграфіяй І.Замоціна, распавяла пра яго ролю ў багдановічазнаўстве, паказала цікавыя экспанаты з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыватнага архіва сябра музея М.Труса.

Шаноўныя сябры! У вас ёсць яшчэ крыху часу, каб наведаць выставу “Іван Замоцін. Адзін з першых” (пры жаданні – з куратарскай экскурсіяй).

220