Праект «Вежа міру»

10 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Богдановіча прайшла літаратурна-музычная імпрэза ў рамках праекту “Вежа міру”.

У гэты вечар прагучалі вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія чытала цудоўная Яна Уладыка.

З праграмай “Шэдэўры музычнай класікі: ад Баха да Шастаковіча” выступіў ансамбль салістаў “Класік-Авангард”. У выканані салістаў прагучалі творы сусветнай музыкі, у тым ліку і паланэз “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага. А кіраўнік ансамбля і дырыжор Людміла Каліноўская падчас імпрэзы знаёміла гасцей імпрэзы з кампазітарамі і іх творчасцю.

Прыемна, што супрацоўніцтва музея і ансамбля салістаў “Класік-Авангард” працягваецца. Чакаем новых сустрэч!

551