Куратарская экскурсія па выставе «Мілая мая Марылька!»

4 сакавіка 2024 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла куратарская экскурсія па выставе “Мілая мая Марылька!”. Часовая экспазіцыя прысвечана 155-годдзю з дня нараджэння маці песняра “чыстае красы” Марыі Багдановіч, пабудавана на эпісталярнай спадчыне Марылькі. Гэтыя лісты можна не толькі ўбачыць, але і пачуць з дапамогай QR-кодаў.

Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік, правяла экскурсію для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, удзельнікаў Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова”.

Некаторыя з іх, дарэчы, прымалі ўдзел у стварэнні выставы, але вынік яшчэ не бачылі. Будучыя настаўнікі даведаліся пра жыццё і асобу Марылькі, як яе ласкава называў муж Адам Багдановіч у лістах, пра пацешныя і цікавыя моманты, якія здараліся з ёю і яе сям’ёй.

Запрашаем і вас наведаць выставу “Мілая мая Марылька!” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Куратарскія экскурсіі праводзяцца па запісе, тэлефон +375 17 355 22 95. Выстава працуе да 20 красавіка 2024 года, аўторак-нядзеля, з 10:00 да 19:00 (каса да 18:30).

79