Самы шчаслівы дзень для Паэта!

У кожнага чалавека ў жыцці ёсць пераломныя дні, калі свет змяняецца да непазнавальнасці… І ён спяшаецца падзяліцца гэтым з тымі, каго больш за ўсё паважае і любіць.

Такой асаблівай датай для Максіма Багдановіча стаў дзень, калі ён атрымаў з Вільні свой зборнік вершаў “Вянок”. Гэта адбылося 22 сакавіка 1914 года.

Не чакаючы ні хвіліны, Максім адправіў экзэмпляры “Вянка” цётцы Марыі Галаван, Нюце, Веры і Магдаліне Гапановічам, сябрам.

Чаму ім? Бо самыя блізкія і родныя. Ён спадзяваўся, што радасць ад такога каштоўнага падарунка, выніка яго плённай працы, будзе ўзаемнай.

А мы ікнемся падзяліцца радасцю з вамі і нагадаць пра самы шчаслівы дзень Паэта!

113